Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Тэматычная этнапраграма «Саломапляценне: крокамі мінулага ў сучаснасць»

18.06.2024
Тэматычная этнапраграма «Саломапляценне: крокамі мінулага ў сучаснасць»
У сектары рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранены для дзяцей праведзена тэматычная этнапраграма «Саломапляценне: крокамі мінулага ў сучаснасць».

На мерапрыемстве адбылася персанальная выстаўка-кiрмаш Пуйдак Ганны Iванаўны “Краса зямлi маей”. Выстаўка вельмi дзiўная па прыгажосцi, на ей прадстаўлены работы з прыроднага матэрыялу (фларыстыка). Кожная праца майстра – маляўнічы шэдэўр, створаны пры дапамозе палету фантазii i творчых здольнасцяў, мастацкага густу i ўмення майстра. Ганна Іванаўна правяла вельмi цiкавы майстар-клас “Кветка”. Далей тэматычная этна-праграма прадоўжылася ў музейным пакоі, дзе юныя наведвальнікі дакладней пазнаеміліся з рамяством саломапляцення і іншымі рэгіянальнымі рамествамі.
© Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.