Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Свята Зажынкі

24.07.2024
Свята Зажынкі
23 ліпеня на палявым стане КСУП “Суботнікі” каля в.Квяткоўцы сумесна аддзелам культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі і камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемствам праведзена свята Зажынкі.

На свяце адбыліся абрадавыя дзеянні па зажынанню першага снапа. Затым сноп быў урачыста ўручаны старшыні гаспадаркі. Гучалі словы працоўнага наказу хлебаробам на добрае жніво і багаты ўраджай. Сельскагаспадарчую тэхніку асвяціў настаяцель касцела аг.Суботнікі. Вясёлы канцэрт падаравалі прысутным удзельнікі творчых калектываў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка.

© Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.