Версія для друку
Памер
+
Друк

Свята народнай творчасці “Повязь часоў”

18 красавіка 2021 года у аграгарадку Дайліды, на пляцоўцы ля ўстановы культуры, адбылося свята народнай творчасці "Повязь часоў". Урачыста і пранікнёна распачалося свята музычнай кампазіцыяй “Сёння ў нашай хаце свята”. 

Госці свята змаглі дакрануцца да вытокаў традыцыйных народных рамёстваў, якія з'яўляюцца вечна жывой душою народа, яго багатым назапашаным стагоддзямі практычным вопытам. 

На свяце можна было ўбачыць дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах з элементамі саломкі, паўдзельнічаць ў майстар-класах па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценні, ткацтве. Канцэртныя выступленні ансамбля народнай музыкі "Вечарынка" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны  і творчага калектыву аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі садзейнічалі добраму настрою гледачоў. Спадабалася і сюжэтна-гульнёвая праграма "Вясновыя забавы" сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Морына. Падчас свята адбылася прэзентацыя новага сувеніра - сімвала Геранёнскай гасціннасці. 

На працягу свята працавалі: выстаўка народнай творчасці, выстаўка - продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, музейная экспазіцыя "Саламяная казка" ; майстар - клас па танцах побыту "Танцуем па-даўнейшаму", а таксама анімацыйная пляцоўка з казачнымі героямі Машай і Мядзведзем.


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://ivje.gov.by/by/ivje-news-by/view/svjata-narodnaj-tvorchastsi-povjaz-chasou-9074-2021/

© Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт, 2021     
Распрацоўка сайта БЕЛТА