Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”

09.06.2025
Свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”
Сенажаць з’яўляецца  важным этапам жыцця вёскі. “Каса любіць брусок і сала кусок”, – кажа беларуская народная прыказка.  У Год добраўпарадкавання, усіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння запрашаем 14 чэрвеня 2025 года ў 15:00 гадзін у аграгарадок Ліпнішкі на свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”.
У праграме:
-раённы конкурс па ручному сенакашэнню “Касец – 2025”; 
-дэфіле калекцыі адзення лялек-матанак “Кола жаночага лёсу” дзіцячага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы” філіяла аг. Ліпнішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
-канцэрт народнага ансамбля музыкі і песні “Чабарок”  ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
-канцэрт народнага ансамбля песні “Юрацішкаўскі кірмаш” філіяла г.п. Юрацішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
-канцэрт салістаў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
-дансінг-шоў праграма “Танцы на пракосе”.
       
Падорыць гледачам яркія ўражанні і добры настрой “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” народны вакальна-інструментальны ансамбль “Шкляры” ДУ “Бярозаўскі гарадкі дом культуры”.
        
Праграму свята завершыць агульны карагод удзельнікаў і гасцей “Танцы і песні на лузе”. 
       
На працягу свята працуюць: майстэрня “Касца-удальца”, падворак “Сялянскія  прысмакі”, майстар-клас  па вырабу лялькі “Пакосніца”, гандлёвыя палаткі; дзіцячыя атракцыёны, выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. 
      
Госці маюць магчымасць частавацца прысмакамі беларускай кухні і наведаць пляцоўку   “Прэзентацыя – дэгустацыя дранікаў” – элемента “Стравы з таркаванай бульбы” нададзенаму статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці. 
                                                                                                      
 Аргкамітэт
© Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт, 2025.