Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Сустрэча з краязнаўцам І.М. Буйко “Мой край задуменны і пяшчотны”

18.01.2024
Сустрэча з краязнаўцам І.М. Буйко “Мой край задуменны і пяшчотны”
З пачатку 2020 года ў бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі пачала дзейнічаць акцыя “За ведамі аб родным краі – у бібліятэку”, прысвечаная Году малой радзімы. 

13 студзеня ў межах акцыі ў бібліятэцы адбылася сустрэча старшакласнікаў Юрацішкаўскай сярэдняй школы з краязнаўцам Іванам Мечыслававічам Буйко. Мерапрыемства пад назвай “Мой край задуменны і пяшчотны” праходзіла з нагоды 80-годдзя з дня ўтварэння Іўеўскага раёна і атрымалася вельмі цікавым і пазнавальным. Пачалася сустрэча са знаёмства з краязнаўцам, калекцыянерам і  этнографам І.М. Буйко. 

У бібліятэцы была арганізавана выстава-экспазіцыя дакументаў “Невядомыя старонкі гісторыі маёй малой радзімы” з асабістага музея краязнаўцы. У сваім выступленні Іван Мечыслававіч расказаў прысутным пра мінулае Юрацішак, як кранула нашы землі Першая сусветная і Вялікая Айчынная войны, пра гісторыю ўтварэння Іўеўскага і Юрацішкаўскага раёнаў. Змястоўны аповяд быў пра Іўеўскі лясгас, з якога і пачалася працоўная дзейнасць І.М. Буйко.Дзеці з цікавасцю слухалі краязнаўцу і знаёміліся з экспанатамі выставы.Выстава-экспазіцыя “Невядомыя старонкі гісторыі маёй малой радзімы” будзе дзейнічаць да пачатку лютага.  

Запрашаем усіх жадаючых наведаць яе.

© Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.