Сэрца зямлі маёй
23.01.2024
22 студзеня 2023года ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшоў раённы фестываль патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй”.
Традыцыйны фестываль патрыятычнай песні сёлета прысвечаны Году міра і стварэння. Удзельнікамі мерапрыемства сталі выканаўцы, дуэты, трыа, вакальныя ансамблі з устаноў культуры і адукацыі раёна. Пад час фестывалю гучалі песні пра ўсеабдымную любоў да роднага краю, да малой радзімы, людзей стваральнай працы і продкаў, якія адстаялі самы галоўны набытак – мірнае неба над галавой.
Па рашэнню журы пераможцамі сталі ў намінацыі “Саліст”: узроставая катэгорыя ад 10 да 14 год - Марыя Жэбрык (ДУА “Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў”);
узроставая катэгорыя ад 15 да 18 год - Анастасія Джураева (ДУА “Юрацішкаўская сярэдняя школа Іўеўскага раёна”);
узроставая катэгорыя ад 19 да 31 год - Карына Пачобут (аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”).
Перамогу ў намінацыі “Вакальная група, трыа, дуэт” атрымала вакальная група “Детское время” з ДУА “Іўеўская пачатковая школа”.
За творчы падыход да ўдзелу ў раённым фестывалі патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй” адзначаны вакальны ансамбль “Чароўны мікрафон” з аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
Гран-пры раённага фестывалю патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй” атрымала Анастасія Джураева з песняй “Родина” падрыхтаваную аддзелам культурна-масавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі (ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”).
Удзельнікі фестывалю, таленавітыя дзеці і моладзь ва ўзросце ад 7 да 31 года, былі адзначаныя дыпломамі і прызамі сектара культуры Іўеўскага райвыканкама.