Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Мова – духоўны скарб народа

22.02.2024
Мова – духоўны скарб народа
Усе мы вельмі любім нашу краіну за яе самабытнасць, цудоўную прыроду, культуру, прыгожую і мілагучную мову. Родная мова – гэта не проста  сродак зносін, гэта наш нацыянальны скарб, у якім адлюстроўваецца духоўны вопыт многіх пакаленняў, светапогляд народа.

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага, у бібліятэцы-філіяле аг.Трабы прайшоў конкурс эрудытаў “Мова – духоўны скарб народа”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі (вучні мясцовай школы) даведаліся шмат цікавых фактаў з гісторыі беларускай мовы, пазнаёміліся з літаратурай з кніжнай выставы “Беларуская мова – мелодыя сэрца”, паўдзельнічалі ў конкурсах: “Шукаем адказ”, “Збіраем букет”, “Перакладаем”, “Беларуская загадка” і іншых.

© Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.