Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Мерапрыемствы да свята Каляды

12.01.2024
Мерапрыемствы да свята Каляды
7-9 студзеня аддзеламі і сектарамі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя народнаму святу Каляды. У в.Барава і аг.Лелюкі сектарам культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі праведзены абрад “Ішла Каляда, калядуючы”, у аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны – культурна-дасугавая праграма “Калядныя сустрэчы”, у сектары культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі – культурна-дасугавая праграма “Калядныя забавы”, у аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны і сектары культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі – фальк-мадэрн дыскатэка “Калядная”, у аг.Геранёны сектарам рамёстваў і традыцыйнай культуры праведзены абрад “Ой, калядачкі”, у аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1 – канцэртная праграма “Мы Вам жадаем міру і дабра”, у в.Барысаўка і в.Бакшты аддзелам культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты праведзены абрад “Калядаванне”, у аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі – канцэрт «Рождественская круговерть», ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты – тэатралізаванае прадстаўленне «Святло Раства».

Супрацоўнікі аддзелаў і сектараў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” і ўдзельнікі творчых калектываў дарылі жыхарам аграгарадкоў і вёсак калядныя песні, віншаванні са святам, цудоўны настрой. Гледачы сталі ўдзельнікамі цікавых конкурсаў і гульняў. Калядоўшчыкі жадалі шчасця і дабрабыту ўсім жыхарам.

© Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.