Гульня-падарожжа “У падводным свеце”
15.11.2024
11 лістапада ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Юныя эколагі” пад назвай гульня-падарожжа “У падводным свеце”. Удзельнікі аб’яднання здзейснілі захапляльнае падарожжа ў загадкавы і таямнічы падводны свет.
Дзеці даведаліся, колькі нязведаных таямніц захоўваюць акіянскія глыбіні, хто засяляе іх, як выглядаюць і як жывуць насельнікі марскіх прастораў, пазнаёміліся з рыбай пад назвай вудзільшчык, рыбай-кропляй, марскім нетапірам і іншымі. Пасля ўдзельнікі аб’яднання актыўна адказвалі на пытанні міні-віктарыны “Хто паўзе па дне марскім?”.
У канцы мерапрыемства бібліятэкар прадставіла прысутным падборку кніг аб падводным свеце.