Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Францыск Скарына: друкар, мысліцель, творца

20.01.2025
Францыск Скарына: друкар, мысліцель, творца
Францыск Скарына увайшоў у гісторыю нашай краіны як першадрукар і гуманіст, вучоны і асветнік, пісьменнік і перакладчык, мастак і філосаф, доктар медыцыны, батанік і астраном. 
З нагоды 535-годдзя з дня нараджэння гэтай славутай асобы супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі правялі віртуальнае падарожжа “Францыск Скарына: друкар, мысліцель, творца”. Да мерапрыемства былі падрыхтаваны аднайменная кніжная выстава і прэзентацыя.
Падчас падарожжа навучэнцы 7 “А” класа Іўеўскай сярэдняй школы даведаліся шмат цікавага пра жыццё і творчасць асветніка. Чалавек выключна шырокай эрудыцыі, сэнс сваёй дзейнасці Францыск Скарына бачыў у служэнні народу.
Напрыканцы мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у  гістарычна-пазнавальнай віктарыне “Невядомы-вядомы Скарына”.  
© Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт, 2025.