Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Франтавы лекторый

24.05.2024
Франтавы лекторый
20 мая ў рамках абласной акцыі “Ваенная агітбрыгада: франтавы экспрэс” супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі наведалі з “Франтавым лекторыем” аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в.Некрашы. 

 Бібліятэкары правялі гістарычную гадзіну «Жывая памяць пакаленняў». У ходзе мерапрыемства прысутныя паглядзелі кадры ваеннай кінахронікі, узгадалі землякоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, слухалі вершы і песні ваеннай тэматыкі. Завяршылася гістарычная гадзіна аглядам літаратуры аб вайне з “Франтавой бібліятэкі”.
© Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.