Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дзень бібліяграфіі “Прапаведнік духоўнасці і чалавечнасці”: да 100-годдзя з дня нараджэння Iвана Пятровіча Шамякіна

29.01.2024
Дзень бібліяграфіі “Прапаведнік духоўнасці і чалавечнасці”: да 100-годдзя з дня нараджэння Iвана Пятровіча Шамякіна
30 студзеня ўся беларуская грамадскасць будзе адзначаць 100-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Iвана Пятровіча Шамякіна. Іван Шамякін – яркі прыклад пісьменніка-грамадзяніна, які прысвяціў свой  велізарны талент служэнню Айчыне і беларускай літаратуры.

Напярэдадні юбілею пісьменніка, 28 студзеня, у Іўеўскай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень бібліяграфіі пад назвай “Прапаведнік духоўнасці і чалавечнасці”.

У рамках Дня бібліяграфіі адбылася гутарка-разважанне пра жыццёвы і творчы лёс I. П. Шамякіна, якая суправаджалася паказам электроннай прэзентацыі. Таксама падчас мерапрыемства быў зроблены бібліяграфічны агляд літаратуры, прадстаўленай на аднайменнай выставе з цыкла “Пісьменнік адзначае юбілей”, і паказаны буктрэйлеры па кнігах “Злая зорка” і “Гандлярка і паэт”.
© Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.