Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры
30.05.2024
23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі ХХХІІ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.
У рэспубліканскім этапе конкурсу прынялі ўдзел 39 публічных бібліятэк, 8 з іх прадставіла Гродзенская вобласць. У бібліятэк Гродзеншчыны 4 першых месца і 1 – другое.
У намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем” дыпломам І ступені адзначана Іўеўская раённая бібліятэка за рэалізацыю праекта “Беларускі чацвер” і стварэнне электроннага інфармацыйнага рэсурса “Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура”.