Асветнікі зямлі беларускай
08.09.2025
Да Дня беларускага пісьменства ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” прайшла гадзіна ведаў “Асветнікі зямлі беларускай”. Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы Геранёнскай сярэдняй школы.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар рассказала прысутным пра гісторыю свята, якое адзначаецца ў першую нядзелю верасня і праходзіць у гістарычных і культурных цэнтрах нашай краіны, пазнаёміла з матэрыяламі выставы “Свята пісьменнасці, свята друку”. У бягучым годзе сталіцай беларускага пісьменства стаў г. Капыль Мінскай вобласці.
Падчас гадзіны ведаў удзельнікі даведаліся шмат цікавага пра гісторыю ўзнікнення кніг, пра станаўленне і развіццё кнігадрукавання, пра асоб, якія ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё беларускага пісьменства.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі відэаролікі пра асветнікаў беларускага народа Францыска Скарыну і Еўфрасінню Полацкую.