Абласны фестываль рэгіянальнагафальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”
07.09.2024
Народныя песні - бы шчырыя гімны роднай зямлі, каханню, працы, чалавеку… Нашы продкі ўмелі спяваць і шанаваць духоўную спадчыну. І мы, сённяшнія, падхопліваем гэту надзвычай важную для нашага духоўнага развіцця навуку.
4 верасня 2021 года у г.Шчучын прайшлі заключныя мерапрыемствы абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”.
Весела і таленавіта прадставілі нашу Іўеўшчыну удзельнікі ансамбля народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
Ля возера працаваў горад майстроў, дзе нашы народныя умельцы аддзела і сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”- Смірнова Ірына Рэгінальдаўна, Старасціна Юзэфа Эдвардаўна, Пуйдак Ганна Іванаўна і Грынюк Вольга Віктараўна дэманстравалі свае арыгінальныя вырабы, давалі адмысловыя майстар-класы, паказвалі ўсе тонкасці свайго рамяства.