23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
22.02.2025
Паважаныя мужчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, воіны-інтэрнацыяналісты, ваеннаслужачыя!
Сардэчна віншуем вас з надыходзячым святам - Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята заўсёды з'яўлялася сімвалам самаадданасці, годнасці, мужнасці і гонару.
З пакалення ў пакаленне перадаюцца святыя для кожнага мужчыны паняцці – гонар, вернасць ваеннай прысязе, любоў да роднай зямлі, і няма для сапраўднага мужчыны справы больш высакароднай і справядлівай, чым абарона сваёй сям’і і Айчыны.
У памяці сённяшніх і будучых нашчадкаў назаўсёды захаваюцца подзвігі нашых паважаных ветэранаў, іх бязмежная адданасць і любоў да роднай зямлі, воінаў, якія мужна і самаахвярна выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак.
Выказваем шчырую ўдзячнасць і павагу ўсім тым, хто прысвяціў жыццё важнай справе служэння Радзіме, зрабіўшы яе сваёй прафесіяй.
Шчыра жадаем дасягаць пастаўленых мэт, адстойваць ідэалы дабра і справядлівасці, быць надзейнай апорай для ўсіх, хто побач, берагчы родных і блізкіх, іх любоў!
Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Міру і дабра нашаму агульнаму дому – цудоўнай Беларусі.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў