25.07.2021 г. у аг.Трабы прайшло рэгіянальнае свята “Зямля пад белымі крыламі”.
Пачалося свята тэатралізаваным прадстаўленнем з князем Трабусам і яго світай.
Старшыня сельскага выканаўчага камітэта Валянціна Мечыславаўна Марусава падзякавала людзей рэгіёну за добрасумленную працу. А затым традыцыйна ўзнагароды атрымалі лепшыя прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, тыя, хто не толькі добра працуе, але і прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці аграгарадка. Успомнілі самых пажылых жыхароў, і самых маленькіх, якія нарадзіліся ў гэтым годзе.
Цудоўны, святочны настрой гледачам падарылі канцэртныя выступленні вакальнага ансамбля “Бяседа”аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Трабы і народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1.
На працягу свята працавалі атракцыёны, а таксама ўсе жадаючыя маглі прыняць удзел у майстар-класе побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму” і спартыўных спаборніцтвах.