Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка.
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта неардынарнае свята было заснавана Генеральнай канференцыяй ЮНЕСКА ў 1999 годзе з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці.
Да гэтай даты супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг. Лаздуны І падрыхтавала для дзяцей выставу-прагляд “Казкі на роднай мове” і зрабіла для іх агляд кніг, якія прадстаўлены на выставе. Гэта беларускі часопіс для дзяцей “Вясёлка” і розныя казкі на беларускай мове: казкі з серый “У гасцях у казкі”, “Казка за казкай”, “Казкі ХХІ стагоддзя”, творы беларускіх пісьменнікаў: У.Мазго, Л.Рублеўскай, К.Хадасевіч-Лісавой, Т. Дамаронак і іншых.