10 верасня 2022 года ў 11.00 Іўеўскі музей нацыянальных культур запрашае на адкрыццё выставы “Артэфакты Іўеўскага касцёла”.
Адметнасцю выставачнага праекта з’яўляецца тое, што частка экспанатаў знаходзіцца ва ўжыванні і сёння.
Прадметы для выставы прадастаўлены святаром касцёла Св. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі, сярод якіх арнаты XVIII ст., літургічнае начынне і інш. Дэканат Іўе
Адзін з тэматычных комплексаў прысвечаны каталіцкаму святару, доктару філасофіі, публіцысту – Ільдэфонсу Бобічу. Кнігі з асабістай бібліятэкі якога, прадстаўленыя на выставе, з’яўляюцца часткай музейнай калекцыі.
Выстава “Артэфакты Іўеўскага касцёла” працуе да 09.10.2022 г.
Даведкі па тэл. 6-80-35