Галоўная / Навiны / Навiны раёна
14.03.2022

Выстава “15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”

Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя – гэта галоўны закон любой краіны, які рэгулюе ўзаемаадносіны грамадзяніна і дзяржавы, з’яўляецца фундаментам для развіцця яе прававой сістэмы. У выніку Рэспубліканскага рэферэндума, які адбыўся 27 лютага, былі прыняты змены і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Новая Канстытуцыя, якая ўступіць у сілу 15 сакавіка, стане асновай для далейшага эфектыўнага развіцця нашага грамадства.

З 10 сакавіка ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны дзейнічае кніжная выстава, на якой прадстаўлены розныя выданні Канстытуцыі і кнігі па гісторыі дзяржавы і права, матэрыялы аб сацыяльна-эканамічным і гісторыка-культурным развіцці краіны.