Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.02.2021

Вечная памяць, вечная боль…

15 лютага ў Беларусі адзначаўся Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. 32 гады, якія прайшлі з Дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана, не вылечылі боль стратаў, не аслабілі памяць аб тых, хто сумленна і самааддана выконваў свой патрыятычны і інтэрнацыянальны абавязак. Каля 30 тысяч беларусаў прайшлі праз тую вайну. Беларусь страціла ў Афганістане больш за 770 чалавек.

Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў работнікі бібліятэкі-філіяла г.п. Юрацішкі падрыхтавалі для сваіх наведвальнікаў віртуальную выставу “Вечная памяць, вечная боль”. Выстава змяшчала інфармацыю пра землякоў з Юрацішкоўскага сельскага савета, якія працавалі і ваявалі ў Афганістане, і кнігі пра гераізм і адвагу савецкіх воінаў-афганцаў з фонду бібліятэкі.

Прапануем Вам пазнаёміцца з выставай: https://ru.calameo.com/read/0060397694e54516fd6a0