20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг. Суботнікі запрасіла сваіх чытачоў на турнір знаўцаў роднай мовы “Таямніцы роднай мовы”.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікам былі прапанаваны розныя конкурсы: “Размінка”, “Перакладчыкі”, “Фразеалагізмы”, “Расшыфруй прыказку”, “Музей народнага побыту”, а таксама “Загадкі з вясёлай хаткі”.
Мерапрыемства прайшло весела, насычана і цікава. Усе ўдзельнікі паказалі добрыя веды, а напрыканцы атрымалі памятныя сувеніры-закладкі з фотаздымкамі Я.Купалы і Я.Коласа і іх выказваннямі аб роднай мове.