Галоўная / Навiны / Навiны раёна
25.08.2022

Служба "адно акно" Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта інфармуе

Паважаныя жыхары г. Іўе і Іўеўскага раёна!

У службе "адно акно" Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта арганізавана кансультатыўная дапамога па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па адзіным рэспубліканскім даведачна-інфармацыйным тэлефонным нумары 142, набраўшы які можна атрымаць кансультацыю аб рэжыме работы ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа, часу прыёму зацікаўленых асоб у структурных падраздзяленнях, парадку запісу на прыём да службовых асоб, а таксама па наступных пытаннях:
аб найменні адміністрацыйных працэдур;
аб пераліках дакументаў і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
аб тэрмінах ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
аб тэрмінах дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
аб памерах платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
аб часе прыёму, месцазнаходжанні, нумары службовага тэлефона, прозвішчы, імя, імя па бацьку, пасадзе работніка, які вядзе прыём грамадзян па пытанні ажыццяўлення пэўнай адміністрацыйнай працэдуры;
аб правах і абавязках грамадзян пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
аб парадку і тэрмінах абскарджання прынятых адміністрацыйных рашэнняў.

Даведачная інфармацыя па тэлефоне 142 прадастаўляецца бясплатна са стацыянарнага тэлефона (званок з сотавага тэлефона (life), А1, МТС – па тарыфах аператараў сувязі).