14 верасня 2021 года ў рамках Года народнага адзінства ў атрыуме Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё выставачнага праекта “Сімвалы жыцця”. Сярод арганізатараў праекта - аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
Мэта выставачнага праекта – захаванне ведаў аб нацыянальных традыцыях, папулярызацыя культурнага багацця, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа.
На працягу шасці месяцаў на выстаўцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва праекта “Сімвалы жыцця” будуць дэманстравацца вырабы з саломы, майстра па саломапляценню, члена рэспубліканскага Саюза майстроў народнай творчасці, загадчыка аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Смірновай Ірыны Рэгінальдаўны.