Папярэднія эпохі падарылі гісторыі нашай краіны нямала выдатных жаночых імёнаў. Гата жанчыны, якія пакінулі сваімі справамі значны, непаўторны след на зямлі. Сярод іх – свабодалюбівая полацкая князёўна Рагнеда; першая на беларускай зямлі жанчына, што ўступіла на шырокую дарогу асветніцтва, – Еўфрасіння Полацкая; беларуская праваслаўная святая Сафія Слуцкая; Анастасія Слуцкая – княгіня-воін; Ірына Паскевіч – гомельская княгіня, анёл міласэрнасці; Элаіза Ажэшка – польская пісьменніца беларускага паходжання; авантурная спадарожніца з Навагрудка Саламея Рэгіна Русецкая і іншыя.
У Іўеўскай раённай бібліятэцы да Міжнароднага жаночага дня і Года гістарычнай памяці аформлена кніжная выстава-панарама “Роля жанчыны ў гісторыі Беларусі”. Выстава ўтрымлівае раздзелы: “Жаночыя лёсы ў гісторыі Беларусі”, “Жанчыны-легенды Іўеўшчыны”, “Каралевы перамог” (пра перамогі жанчын у галіне спорту і культуры).