…Кожная сям’я адметна і цёплая сваімі асабістымі традыцыямі. А горад – гэта ж таксама сям’я: адна, вялікая. І як цудоўна, што ў нас ужо колькі год запар ёй далі магчымасць раз у год, летнім цёплым раннем, а потым — днём і вечарам — сустрэцца ўсім разам, святкаваць разам, гуляць па вуліцах і канцэртных пляцоўках разам… Дзень горада – яшчэ адна цудоўная, цёплая традыцыя Іўя — зусім маладога маленькага горада і адначасова такога старажытнага, знакамітага падзеямі і людзьмі, мястэчка. Дзень горада у нас супадае з вялікім дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь — Днем незалеженасці. І гэта так правільна. Таму што Радзіма пачынаецца з кожнай вуліцы, кожнага завулка, кожнай вёскі і вёсачкі, с кожнана горада ( і маленькага, і вялікага).
Гэтае чэрвеньскае ранне пачынаецца малітвай у храмах горада: за Айчыну, за горад, за людзей яго і яго ўлады. Айчына – яна ж у нас адна на ўсіх: і на беларуса, і на паляка, і на татарына, і на яўрэя…
Аб гэтым кожнаму, хто завітае ў старажытнае мястэчка, расказвае візітоўка горада – памятны знак сяброўства і верацярпення, міру і згоды між нацыямі і веравызнаннямі. І цяче вада ў крузе-вечнасці ля магутных знакаў чатырох канфесій, і чуецца ў імглівым цячэнні струмянёў подых мінуўшчыны, крокі ратнікаў, якіх збіраў князь Вітаўт для барацьбы з рыцарамі – крыжакамі; і скрыпяць праз стагоддзі колы кібітак, цокаюць капыты коней, якія везлі з далёкай Залатой Арды хана Тахтамыша і яго людзей, якія папрасілі палітычнага прытулку ў Вялікага князя Вялікага княства Літоўскага; і чуецца ў гэтым шапаценні ўладарны голас Евы, жонкі князя Гедыміна, уладаркі і заснавальніцы мястэчка, якая сваёй уладай дае вольную грамату новым іўеўскім жыхарам – татарам…А вось галасы паўстанцаў 80-х гадоў 19 стагоддзя… І бягуць ранкам на заняткі ў арыянскую акадэмію шкаляры – дзеці і заможных, і бедных жыхароў мястэчка і навакольных вёсак… І замоўкла ўсё наўкол для іўеўскіх яўрэяў у святую суботу – шабат… І раздаецца з тае вечнасці грукат танкаў і баявых машын, слёзы ўдавіц і малых дзяцей-сірот, і фанфары Перамогі, і гук дзіцячых ножак, і шчаслівы смех сучаснікаў… Вялікая захавальніца інфармацыі – вада – цячэ далей, у абшары вечнасці, каб збіраць і несці нашчадкам аповяд пра мінулае, сучаснае, будучыню, пра нашых прашчураў, нас, нашых дзяцей і іх нашчадкаў праз усе стагоддзі…
Штогод гэты дзень – гэта адкрыццё і для сэрцаў, і для розуму, і для жыцця асобных патрэбных аб’ектаў, знакаў памяці, куткоў-візітовак і для нас, і для нашых гасцей, і для вандроўнікаў, якія ўсё часцей свае маршруты пракладваюць праз наш горад.
Гэты дзень пачаўся малітвай у храмах горада.
Свята незалежнасці, дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адкрылася на Камсамольскай плошчы ля знака адзінства, верацярпення, дружбы і мірнага суіснавання вернікаў розных канфесій, людзей розных нацыянальнасцяў горада Іўе.
У блакіт сіняга мірнага неба паплыў дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Права ўзняць яго было прадастаўлена слесару па абслугоўванню і рамонту газавага абсталявання Іўеўскага раёна газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення «Смаргоньгаз» Леаніду Іванавічу Шарлану, інжынеру Іўеўскага раёна электрычных сетак філіяла «Ашмянскія электрычныя сеткі Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднаэнерга» Алене Вікенцьеўне Ішэкавай; навучэнцу 10 класа гімназіі №1 г.Іўе, пераможцу абласной алімпіяды па інфарматыцы ў 2020 і 2021 гадах Ільі Маліноўскаму.
Над плошчай загучаў Гімн Рэспублікі Беларусь.
Свята шчыра вітала кіраўніцтва раёна, ганаровых грамдзян горада, прадстаўнікоў сілавых структур раёна, дэлегацыю з гарада-пабраціма Азнакаева Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі; жыхароў горада, якія шануюць мір і згоду, паважаюць добрасумленную працу, ганарацца роднай краінай, сваім старажытным горадам. Літаратурная кампазіцыя “Ганаруся табой, Беларусь” аздобіла свята цудоўнымі вершамі і мілагучнымі песнямі ў выкананні народнага вакальнага ансамбля Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў “Вакаліз”.
Прагучалі словы прызнання у любові роднай старонцы, роднай краіне.
Да іўяўчан і гасцей горада звярнуўся старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Мікалаевіч Генец:
— У жыцці кожнага народа ёсць даты, якія пачынаюць адлік новага этапу гісторыі. Для Беларусі – гэта дзень вызвалення ад нямецкага агрэсара, дзень, які ўжо даўно з’яўляецца сімвалам адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму. Сімвалам Незалежнасці!
У гады Вялікай Айчыннай вайны нашы бацькі, дзяды і прадзеды выратавалі родную зямлю ад зняволення, адстаяўшы права на шчаслівае і свабоднае жыццё. У нашай краіне створаны ўмовы для плённай працы і належнага адпачынку, атрымання добрай адукацыі і якаснай медыцынскай дапамогі, нараджэння здаровых дзяцей і дастойнай старасці.
Беражліва захоўваючы памяць пра герояў-вызваліцеляў, мы добрымі пачынаннямі працягваем слаўныя традыцыі пакалення пераможцаў. Галоўнае – у нас ёсць патэнцыял для далейшага развіцця і ўпэўненага руху наперад.
Дзень Незалежнасці - гэта свята ўсіх, хто разумее, цэніць і беражэ нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям'і, родных. Дзякуючы клопату і ўдзелу ўсіх пакаленняў іўяўчан ў лёсе роднага горада, ён захаваў сваю гістарычную адметнасць, чысціню і ўтульнасць. Упэўнены, што ў нашага горада і яго працавітых і клапатлівых жыхароў - багатыя магчымасці для самарэалізацыі і ўвасаблення самых смелых праектаў.
Шчырая ўдзячнасць усім, хто сваёй працай і інтэлектам стварае надзейны фундамент для будучага развіцця горада. Дзякуй вам за няспынную працу, за разуменне і актыўнасць. Наперадзе ў нас шмат задумак, праектаў і планаў. Упэўнены, што дзякуючы стараннасці і ўзаемападтрымцы мы зможам вырашыць любыя задачы і пераадолець цяжкасці.
Пасля выступлення Ігар Мікалаевіч з вялікім задавальненнем уручыў традыцыйныя для гэтага дня узнагароды: і за працу, і за вучобу, і за творчасць.
У гэты святочны для нашай краіны дзень мы – Іўеўчане, ганарымся высокімі дасягненнямі творчай моладзі Іўеўшчыны - выхаванцаў Іуеўскай дзіцячай школы мастацтваў – лаўрэатаў Рэспубліканскіх і Міжнародных творчых конкурсаў і фестываляў, якія за свае высокія творчыя дасягненні на працягу 2018-2020 гадоў атрымалі матэрыяльную дапамогу спецыяльнага Фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Пасведчанне спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падрымцы таленавітай моладзі былі ўручаны вучням і выпускнікам тэатральнага аддзялення Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў, выхаванцам і вучням Наталіі Алегаўны Афонінай: Давыду Аляксандровічу, Аляксандры Ашэйчык, Вікторыі Ашэйчык, Сяргею Бабкову, Станіславу Брэйва, Інзе Венскель, Ксеніі Грыбоўскай, Альбіне Куніцкай, Аляксею Усу, Ганне Юргелевіч; вучаніцы па класу акардэона Дар’і Жамойта (настаўніца Таццяна Мікалаеўна Якавец).
Свята ўшаноўвала лепшых прадстаўнікоў арганізацый і сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў. Пасведчанне старашыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта аб занясенні на Дошку гонару Гродзенскай вобласці па выніках працы за 2020 год было ўручана таварыству с абмежаванай адказнасцю “ Фабрыка Ромакс”;
Па вынікам штогадовага абласнога спаборніцтва горада Гродна і раёнаўГродзенскай вобласці за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці за 2020 год у намінацыі “За дасягнутыя высокія паказчыкі ў развіцці гандлю, грамадскага харчавання і сферы паслуг”пасведчанне ўручана Іўеўскаму раёну.
Ганаровай граматай Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у сацыяльна- эканамічнае развіццё раёна і ў сувязі з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь узнагароджаны: аператар дыспетчарскай службы камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Трабы» Ірына Вацлаваўна Вершаль, прадавец магазіна «Родны кут» аграгарадка Морына Лідскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Марына Станіславаўна Веленцэвіч, страхавы агент прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па Іўеўскаму раёну Вераніка Янаўна Рынгель.
Падзяка старшыні Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і ў сувязі з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь была абвешчана: жывёлаводу камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Баўма” Марыне Уладзіміраўне Магільніцкай, слесару-сантэхніку Іўеўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Івану Тадэушавічу Гурскаму.
Старшыня Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Аляксандравіч Хвасько ўручыў Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і ў сувязі з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь дырэктару таварыства з абмежаванай адказнасцю “Тэлекампанія “Іўе ТВ” Уладзіміру Іванавічу Комса і прадаўцу магазіна “Родны кут” Марыне Станіславаўне Блашко.
На свяце выступілі: міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, ганаровы грамадзянін гарадоў Іўе і Ліда Андрэй Паўлавіч Худык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Іўеўскай акрузе № 54 Аляксандр Іванавіч Маркевіч.
Літаратурны пралог “Добры дзень, родны мой горад!” зноў сабраў разам сцэнічных Беларуса, Паляка, Татарына, Яўрэя, якія з тае далёкае пары данеслі гісторыю горада і свае пачуцці да маленькага мястэчка, якое стала ім адвеку малой радзімай.
Як заўжды з’явілася княгіня Ева, слаўная жанчына з сівой мінуўшчыны, жанчына з выявы на гербе нашага горада. Яна вітала нашчадкаў - іўеўчан, зычыла міру і спакою, заклікала любіць і берагчы свой родны край, сваю зямлю.
Для віншаванняў на сцэну падняліся: благачынны Іўеўскай праваслаўнай акругі, настаяцель храма святога пакутніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага-Слуцкага, протаіерэй Вячаслаў Пашкевіч; пробашч касцёла святых Пятра і Паўла ксёндз Яна Гавецкі, імам мусульманскай рэлігійнай абшчыны горада Іўе Адам Радзецкі. Святары у свкіх прамовах схілілі голавы перад тымі, хто цаной свйго жыцця, ратнымі і працоўнымі подзвігамі прыбліжалі свабоду і незалежнасць, заклікалі берагчы мір, супакой сваёй краіны, дабрабыт і шчасце сваіх сем’яў.
Да мікрафона былі запрошаны: ганаровыя грамадзяне горада Іўе: палкоўнік ваенна-касмічных сіл Расіі, член Расійскай акадэміі касманаўтыкі імя Цыялкоўскага, член праўлення федэральнай Нацыянальна – культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” Віктар Станіслававіч Шутаў, намеснік галоўнага рэдактара “Российской газеты” Ядвіга Браніславаўна Юферава, былы кіраўнік ДЭУ-156 Іван Браніслававіч Субаткевіч, кіраўнік праекта “Карані”цэнтра “Ізраіль-Беларусь” Тамара Маісееўна Барадач.
Словы віншаванняў выказаў іўеўчанам наш госць з горада-пабраціма Азнакаева Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі, кіраўнік выканаўчага камітэта Азнакаеўскага муніцыпальнага раёна Айдар Халяфутдзінавіч Шамсутдзінаў.
Кампазіцыя “Памяць” зноў вярнула нас у страшныя і гераічныя 40-я гады, зноў напомніла пра той боль, які насіць і нам, і нашым нашчадкам праз усё жыццё ў геннай памяці.
За тры гады акупацыі нямецка - фашысцкія захопнікі спалілі ў нашым раёне 6 весак - Ятаўтавічы, Верашчакі, Матыкаўшчына, Юраўскія, Кавалевы, Бакшты. Іх попел стукае ў нашы сэрцы. У гэты ўрачысты дзень мы аддаём даніну глыбокай павагі гераічнасці франтавікоў, партызанаў і працаўнікоў тылу, якія сваім патрыятызмам і верай у Перамогу адстаялі свабоду, практычна зноў адбудавалі і аднавілі краіну пасля ваеннага ліхалецця. Зямля загаіла раны вайны і запаліла Вечны Агонь нашай Памяці пра тых, хто загінуў.
Аб памяці, аб вялікай пашане і вялікай удзячнасці гаварылі: старшыня Іўеўскай раённай арганізацыі ветэранаў Іван Станіслававіч Жыдзель, першы сакратар Іўеўскай раённай арганізацым грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Арына Барадынкіна.
В. ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.