19 чэрвеня 2021 года ў Навагрудскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся занальны агляд-конкурс абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”. У аглядзе прыняў ўдзел ансамбль народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
Удзельнікі ансамбля, пад кіраўніцтвам Валянціны Дайлідка, прадставілі канцэртную праграму “З бабулінага куфэрка”. Праграма складалася з беларускіх народных песень, беларускай полькі, танцавальнага найгрышу “Лысы з Туланкі”, змястоўных пажаданняў.
Прысутныя і члены журы з задавальненнем слухалі народную музыку і песні.
У занальным аглядзе-конкурсе абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору, акрамя Іўеўскага, прынялі удзел калектывы з Навагрудскага, Карэліцкага, Дзятлаўскага раёнаў.
Чакаем добрых вынікаў і запрашэння на абласны фестываль.