С 10 снежня 2020 года па 10 студзеня 2021 года ў раёне будзе праходзіць традыцыйная навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”.
Адпаведнае рашэнне прынята Іўеўскім раённым выканаўчым камітэтам. Усімі пытаннямі мерпрыемстваў акцыі, якая ладзіцца для дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з мнагадзетных і малазабяспечаных сямей, сямей, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, навучэнцаў, якія ўзнагароджаны па выніках раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, навучэнцаў, якія маюць поспехі ў грамадскай рабоце, займаецца створаны арганізацыйны камітэт. Яго ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Вайцехаўна Носуль.
Прадстаўнікі сельскіх выканаўчых камітэтаў, арганізацый раёна наведаюць установы адукацыі, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячы дом сямейнага тыпу, сем’і, якія выхозваюць дзяцей-інвалідаў, каб павіншаваць іх з Новым годам, Калядамі, дзеля садзейнічання ў вырашэнні існуючых праблем.
Для правядзення навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” будзе выдаткавана каля пяці тысяч рублёў з мясцовага бюджэта.
І. МІХАЙЛАВА.
ІК