Па добрай традыцыі 14 кастрычніка на Іўеўшчыне ўшаноўвалі жанчын-маці ў старшыні раённага выканаўчага камітэта. На гэты раз удзельнікамі мерапрыемства сталі дзесяць жанчын, якія з годнасцю нясуць высокае званне Маці.
І. М. Генец цёпла і шчыра павіншаваў мам са святам і пажадаў ім шчасця, выгоды і дастатку ў сем'ях, падзякі ад дзяцей за любоў, пяшчоту, клопат і бязмежнае цярпенне.
Віншавалі мам з цудоўным святам ад імя раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” старшыня К. М. Трафімчык, настаяцель храма святога мучаніка Гаўрыіла Беластоцкага протаіерэй Вячаслаў Пашкевіч, вікарый касцёла святых Пятра і Паўла ксёндз Дзяніс.
Шчырыя ўсмешкі асвятлялі твары жанчын, калі гучалі музычныя нумары ў выкананні самых юных удзельнікаў канцэртнай праграмы і прафесійных выканаўцаў з Іўеўскай дзіцячай школы мастацтва.
Яскравым акордам мерапрыемства стала ўручэнне кветак і падарункаў ад імя раённага выканаўчага камітэта.