“Мы малюем Беларусь” менавіта пад такой назвай распачаў сваю дзейнасць сумесны праект Іўеўскай раённай бібліятэкі з вучнямі 5 “В” класа Іўеўскай сярэдняй школы. На працягу года з дапамогай палітры фарбаў бібліятэкары з вучнямі будуць ствараць каляровы вобраз нашай Радзімы.
Першая сустрэча мела назву “Ясная, светлая, чыстая, пяшчотная, белая ‒ Беларусь!”, якая была прысвечана беламу колеру. Бібліятэкары разам з вучнямі разважалі, чаму белы колер у беларусаў у павазе. Нагадалі афіцыйныя сімвалы Беларусі. Вельмі спадабаліся дзецям заданні ў групах: складаць выявы альбо словы не афіцыйных сімвалаў краіны (белы бусел, ручнік, нацыянальная бібліятэка і інш.). Не было роўных дзяўчынкам у гульнях “Перакладчыкі” і “Цудоўны мяшочак”, бо вельмі добра валодаюць роднай мовай і ведаюць шмат твораў беларускай літаратуры.
Закончыўся наш урок “малявання” белым колерам і прыгожымі вершамі ў выкананні Розумнюка Егора і Бутурля Соф’і. Мы працягнем падарожнічаць па родным краі, каб яшчэ і яшчэ раз упэўніцца, што наша Беларусь прыгожая, цікавая, рознакаляровая краіна.