Галоўным выхавальнікам дзіцяці ў раннім узросце з’яўляецца мама. Матуліны клыханкі напоўнены ласкай і пяшчотай, дабрынёй і любоўю, жаданнем пазнаёміць сваё дзіця з навакольным светам і абараніць ад розных небяспек. Так з маленства і назаўжды ўваходзіць у наша жыццё народная паэзія. Вершы-калыханкі пісалі і вядомыя беларускія паэты.
Пра ўсё гэта даведаліся вучні 3 класа гімназіі №1 г. Іўе падчас літаратурна-музычнай гасцёўні “Матуліна калыханка”.
Дзеці ўзгадалі тыя калыханкі, якія спявалі ім маці, чыталі вершы-калыханкі Я.Купалы, А.Дзеружынскага, Э.Агняцвет, слухалі і спявалі народныя калыханкі.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава пад назвай “Ходзіць сон каля вакон”.