17 кастрычніка спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, грамадскага і палітычнага дзеяча Мікалая Іванавіча Чаргінца. Званні і пасады Мікалая Іванавіча цяжка пералічыць. Ён служыў у органах унутраных спраў, дзе прайшоў шлях ад лейтэнанта міліцыі да генерал-лейтэнанта ўнутранай службы. З’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў СССР і БССР з 1977 г., членам Беларускага саюза журналістаў і Беларускага саюза кінематаграфістаў, заслужаны работнік Міністэрства ўнутраных спраў СССР, лаўрэат міжнародных літаратурных прэмій імя А. Фадзеева і В. Пікуля, а таксама некаторых саюзных і рэспубліканскіх. З лістапада 2005 года – старшыня праўлення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
М. Чаргінец – аўтар каля паўсотні кніг мастацкай прозы, большасць з якіх вострасюжэтныя дэтэктывы, некалькіх кінасцэнарыяў і спектакляў. Кнігі перакладзены больш чым на 15 моў свету.
У межах выстачнага праекта Іўеўскай раённай бібліятэкі “Пісьменнік адзначае юбілей” ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі падрыхтавана кніжная выстава “Майстар дэтэктыўнага жанру” да 85-годдзя з дня нараджэння Мікалая Чаргінца.