Галоўная / Навiны / Навiны раёна
08.07.2020

Купалле на Іўеўшчыне

У разгар лета ў Беларусі адзначаецца Купалле – адно з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.

4 ліпеня на беразе Нёмана ў в.Мікалаева,  а таксама ў в.Бакшты і ў аг.Лаздуны1 сектарам культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі, Іўеўскім цэнтрам культуры і вольнага часу, аддзеламі культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1 і в.Бакшты праведзены святы “Купальскія забавы”, “Як у ноч ды на Івана”, “Купальскае свята на весялосць багата”.

Удзельнікі святаў дакрануліся да цікавай, самабытнай традыцыйнай культурай нашага народа, прынялі ўдзел у танцавальных карагодах, купальскіх гульнях і забавах, атрымалі асалоду ад канцэртных выступленняў калектываў аматарскай творчасці.