11 красавіка ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” ў рамках Года народнага адзінства адбылося сумеснае пасяджэнне клуба майстроў “Скарбніца” і дзіцячага аматарскага аб’яднання “Крынічка”. Праведзена этна-вечарына “Наша хата майстрамі багата”.
На мерапрыемстве дарослыя і дзеці з задавальненнем акунуліся ў дзіўны свет народнай творчасці, азнаёміліся з традыцыйнымі рамествамі нашага рэгіёну.