Ліпеньскае пасяджэнне дзіцячага аматарскага аб’яднання “PRO-книги” ў Іўеўскай раённай бібліятэцы ладзілася ў форме фальклорнага падарожжа “Беларускі скарб: прыказкі, прымаўкі, загадкі” (у рамках агульнаадукацыйнага абласнога праекта “Аб чым не паведаміў падручнік”).
Дзеці з задавальненнем адправіліся ў вандроўку па беларускаму народнаму фальклору з прыпынкамі на станцыях: “Прыказкі і прымаўкі”, “Загадкі”, “Прыкметы”, “Казкі”, “Скарагаворкі”. У ходзе завочнага падарожжа ўдзельнікі пашырылі і замацавалі веды аб беларускай народнай творчасці, узбагацілі свой слоўнікавы запас.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Беларускі скарб”, на якой былі прадстаўлены творы народнага фальклору.
Напрыканцы падарожжа дзеці паглядзелі мультыплікацыйны фільм “Беларускія прымаўкі”.