Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.07.2020

Запрашаем на свята “Купалле”

У пачатку ліпеня здаўна адзначаецца свята Купалле. Гэта адно з самых старажытных і, безумоўна, магічных святаў, якое ахутана таямніцай.       11 ліпеня 2020г.  аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі ўсіх жыхароў і гасцей запрашае   на свята «Купалле», якое адбудзецца ў аграгарадку Ліпнішкі.                Кожны жадаючы зможа сплесці вянок, вырабіць ляльку “Купаву”, прыняць удзел у гульнях, забавах, карагодах, паслухаць  купальскія песні.          У праграме: тэатралізаванае прадстаўленне, канцэртна-гульнёвая праграма, купальскія варожбы, забавы.   Пачатак у 21.30 гадзін.