Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.03.2021

Святы гурткоўцаў

У мінулыя выхадныя ў аг.Геранены і аг.Лелюкі адбыліся цікавыя і змястоўныя святы для гурткоўцаў “У краiне творчасцi” і “Ад родных вытокаў”.  На святах працавалі справаздачныя выстаўкі вырабаў ўдзельнікаў дзіцячых гурткоў дэкаратыўна-прыкладного мастацтва сектара рамествау i традыцыйнай культуры аг.Геранены і Іўеўскага аддзела раместваў і традыцыйнай культуры.  Была праведзена тэматычная праграма “Саламяныя дзiвосы” з наведваннем музейнага пакою сектара раместваў. Адбыліся майстар-класы “Кветкi для матулi” і “Саламяныя цуды”.  Дзіцячым лялечным драматычным калектывам аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранены быў паказаны лялечны спектакль “Кот i Лiса”.  Працавалі бяспроiгрышныя латарэі “Чароўны куфэрак”, праводзiлiся  цiкавыя гульні і дзіцячыя дыскатэкі.  На прыканцы святаў юныя гурткоўцы з задавальненнем частавалiся прысмакамi за салодкiм сталом.