Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.07.2020

Свята Зажынкі

23 ліпеня на палявым стане КСУП “Суботнікі” каля в.Квяткоўцы сумесна аддзелам культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі і камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемствам праведзена свята Зажынкі . На свяце адбыліся абрадавыя дзеянні па зажынанню першага снапа. Затым сноп быў урачыста ўручаны старшыні гаспадаркі. Гучалі словы працоўнага наказу хлебаробам на добрае жніво і багаты ўраджай. Сельскагаспадарчую тэхніку асвяціў настаяцель касцела аг.Суботнікі. Вясёлы канцэрт падаравалі прысутным удзельнікі творчых калектываў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка.