Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

9 ліпеня 2020

Памяць. Адзінства. Перамога.

…Дні, пачынаючы з 9 мая, напоўнены болем і памяццю, святлом Перамогі і менавіта адчуваннем, што яны, салдаты і партызаны, якія не вярнуліся з палёў бітваў ці памерлі ўжо пасля вайны, прысутнічаюць нябачна сярод нас на нашых мітынгах памяці, гонару, падзякі. Інакш, напэўна, было б няправільна. Так хацелася б, каб яны і там, на нябёсах, адчувалі, што нездарма злажылі свае здароўе і жыццё на алтар Перамогі. 

Шырока адзначае краіна сваё вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кожны дзень ліпеня святкуюць гарады і пасёлкі тыя дні, што прыйшлі на Беларусь 76 год назад. 

8 ліпеня, у дзень вызвалення Іўеўшчыны, члены Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта, прадстаўнікі раённага Савета дэпутатаў, райваенкамата, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў сабраліся на гарадскіх могілках ля брацкай магілы воінаў і савецкіх работнікаў, якія загінулі падчас вайны і вызвалення горада, а таксама пасля вайны ад рук бандытаў.

Вядучыя мітынга зноў успомнілі падзеі тых гадоў, адзначыўшы гераізм усіх тых, хто прымаў удзел у вызваленні раёна. Камандаваў кавалерыйскім корпусам, які прынёс нам мір, Герой Савецкага Саюза, генерал-лейтэнант Мікалай Сяргеевіч Аслікоўскі. 

Ранкам 7 ліпеня былі вызвалены Юрацішкі, а ўжо ў канцы гэтага дня корпус кавалерыі сустракала Іўе. 

8 ліпеня салдаты Савецкай Арміі вызвалілі Ліпнішкі, Суботнікі і іншыя населеныя пункты нашага краю. 

Вызваленне Іўеўшчыны доўжылася з 6 па 8 ліпеня 1944 года сіламі войск 3-га Беларускага фронта і часткова 2-га/ Беларускага фронта. У 1960 годзе на плошчы нашага горада з'явілася брацкая магіла. 

4 кастрычніка 2004 года астанкі 52 воінаў, партызан і савецкіх работнікаў былі перанесены з брацкай магілы на гарадскія могілкі. Узведзены новы помнік. 

29 кастрычніка 2005 года сюды ж былі пахаваны і астанкі 5-ці воінаў, знойдзеныя падчас пошукавых работ каля вёскі Лынтупы Суботніцкага сельсавета. 

Права адкрыць інфармацыйную дошку "Мы памятаем! Мы ганарымся!" ля брацкай магілы было прадстаўлена старшыні Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандру Аляксандравічу Хвасько і ваеннаму камісару Іўеўскага раёна Уладзіміру Станіслававічу Жэбрыку. 

У сваіх выступленнях Аляксандр Аляксандравіч Хвасько і Уладзімір Станіслававіч Жэбрык закранулі гісторыю змагання з ворагам у тыя векапомныя дні па ўсёй краіне і на тэрыторыі нашага раёна, расказалі аб цяжкім шляху паражэнняў і перамог, аб тым, што сапраўдным подзвігам былі і пасляваенныя гады, калі народ уздымаў народную гаспадарку, калі будаваліся на тэрыторыі нашага раёна ( і ўсяе Беларусі) бальніцы, школы, жыллё, дамы культуры і клубы, фермы, механізаваныя зернетокі - пасля такой цяжкай крывавай вайны людзі збіраліся жыць спакойна і доўга. Так і здарылася для кожнага на роднай зямлі. Нізкі паклон і загінуўшым, і жывым перадала ў сваім выступленні ад імя моладзі раёна дэпутат маладзёжнай палаты Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў, актывіст грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі - Маргарыта Ляховіч. 

Да падножжа помніка ляглі кветкі і вянкі - адзінае, што мы яшчэ можам даць памерлым і загінуўшым. А самая галоўная наша даніна - памяць. І яе не знішчыць нікому ў нашай істоце. 

…Раптоўна ў блакіце нябёс так сімвалічна і своечасова з'явіўся бусел, шырока раскрыўшы свае крылы. І з палёгкай глядзела на яго палёт зямля, зямля пад белымі крыламі міру і спакою…

В. ГУЛІДАВА
Фота Т. БАРТАШ
IK