Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.01.2021

Мора пазітыўных эмоцый! Дваццаць хлопчыкаў і дзяўчынак наведалі казачную сядзібу ў Залейках па запрашэнні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”

Штогадовая традыцыйная навагодняя акцыя “Белая Русь – дзецям” прайшла на Іўеўшчыне ў зімовай сядзібе Дзеда Зімніка, размешчанай у в.Зайлейкі Іўеўскага сельсавета.  Як паведаміла старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Лідзія Вайцехаўна Носуль,  дваццаць хлопчыкаў і дзяўчынак, бацькі якіх з’яўляюцца членамі аб’яднання, мелі магчымасць правесці суботні дзень разам з бацькамі ў чароўным лесе з казачнымі персанажамі, паглядзець цікавае прадстаўленне, павадзіць традыцыйныя карагоды  ля навагодняй яліны, а таксама назапасіць добрыя эмоцыі перад пачаткам самай доўгай школьнай чвэрці.  Вядома, не абыйшлося без папулярных цяпер фота на памяць с казачнымі героямі  і сэлфі з Дзядулем Марозам і Снягурачкай.  І. БУТУРЛЯ С. ЗЯНКЕВІЧ (фота) ivyenews.by