Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
28.09.2020

Калі ласка, к нам на свята!

А 14 гадзіне зноў, як бы летам, ажыла наберажная гарадскога возера. Зноў нашы няўрымслівыя культработнікі вырашылі здзівіць горад і не даць яму ахінуцца ў восеньскі сум.  Вось сёння і ладзіцца Дзень калектыўнага адпачынку “Шчыра вітаем сяброў”, які праходзіць у рамках раённага конкурса на лепшае  забаўляльнае мерапрыемства для моладзі “Весела праводзім час”.  На наберажнай, дзе ўжо колькі год запар праходзяць усе святочныя мерапрыемствы, святы раёна і горада, дзе абсталявана канцэртная пляцоўка (сапраўдная эстрада), зараз гучыць добрая музыка, нясуцца гукі песень, смех і гутаркі юнакоў і дзяўчат. У праграме: канцэрты калектываў аматарскай творчасці, забаўляльна-гульнёвыя атракцыёны, выстаўка-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сувеніраў, майстар-классы па вырабу паштоўкі “Восеньская рапсодзія”, майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, квэст-гульня “Моладзь разам”, спортыўна-конкурсная праграмма “Гонкі на лыжаролерах”, паказальныя выступленні аматарскага клуба па ўсходніх адзінаборствах “Борец”,  музычна-гульнёвая праграма “Настройся на хвалю пазітыва”, фес-арт “Фарбы восені”.  Карацей кажучы, на канцэртнай пляцоўцы, у маляўнічым кутку Іўя лунала свята. В. ГУЛІДАВА Фота С. Зянкевіча ivyenews.by