12.01.2021

Мора пазітыўных эмоцый! Дваццаць хлопчыкаў і дзяўчынак наведалі казачную сядзібу ў Залейках па запрашэнні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”

Штогадовая традыцыйная навагодняя акцыя “Белая Русь – дзецям” прайшла на Іўеўшчыне ў зімовай сядзібе Дзеда Зімніка, размешчанай у в.Зайлейкі Іўеўскага сельсавета. 

Як паведаміла старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Лідзія Вайцехаўна Носуль,  дваццаць хлопчыкаў і дзяўчынак, бацькі якіх з’яўляюцца членамі аб’яднання, мелі магчымасць правесці суботні дзень разам з бацькамі ў чароўным лесе з казачнымі персанажамі, паглядзець цікавае прадстаўленне, павадзіць традыцыйныя карагоды  ля навагодняй яліны, а таксама назапасіць добрыя эмоцыі перад пачаткам самай доўгай школьнай чвэрці. 

Вядома, не абыйшлося без папулярных цяпер фота на памяць с казачнымі героямі  і сэлфі з Дзядулем Марозам і Снягурачкай. 

І. БУТУРЛЯ
С. ЗЯНКЕВІЧ (фота)
ivyenews.by