Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

12 февраля 2018

Жыццё, як песня звонкая

Справаздачны канцэрт калектываў аматарскай творчасці «Жыццё, як песня звонкая» адбыўся 9 лютага 2018 года ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы і сектары рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранены.

 У файе ўстановы культуры размясцілася выстаўка вырабаў майстроў і ўдзельнікаў дзіцячых гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. 

У канцэртнай праграме выступілі вядучыя калектывы: народны ансабль народнай песні “Даўніна”, ансамбль народнай музыкі “Вечарынка”, дзіцячае аб’яднанне аматараў паэзіі “Ліра”; дзіцячы вакальны ансамбль, удзельнікі драматычнага калектыву і гуртка сольнага спеву. Зімовы вечар стаў цёплым і светлым ад усмешак і апладысментаў аднавяскоўцаў.