Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

13 мая 2019

Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх

Рака пачынаецца з ручаін. Дрэва мае карані, а чалавечая годнасць і вартасць нараджаюцца з глыбокай адданасці сваёй Радзіме, з пашаны да яе спадчыны, з ведання сваёй гісторыі.

Дарагія сябры, запрашаем вас дакрануцца да вытокаў багатай гісторыі Жамыслаўскага краю. 18 мая 2019 года ў 17.00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплесу адбудзецца шляхецкі фэст “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”.

У праграме:
17:00 – урачыстае адкрыццё “Фэст вітае гасцей”;
17:40 – 20:00 - канцэрты калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры Іўеўскага раёна;
18:40 – майстар - клас старадаўніх танцаў;
19:40 - дэфіле касцюмаў дзіцячага аматарскага аб’яднання мадэліравання адзення “Чараўніцы” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі;
19:45- 20.30 – танцавальна-забаўляльная праграма “Вечар у старадаўнім парку”.
З 16:30 да 20:30 - працуюць атракцыёны; гандлёвыя палаткі; майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці, літаратуры; выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі; беспройгрышная латарэя. 

У вас будзе магчымасць пакатацца на конях і поні, адведаць духмянай юшкі і апетытных шашлыкоў.

Аркамітэт