Главная / Новости / Новости района
01.07.2020

Здабывалі нам свабоду і баец, і партызан, і працаўнік

Гэта дзень, які запаўняе ўсё наўкол асаблівай прыгажосцю, асаблівымі адчуваннямі жыцця, неўміручасці подзвігу, славы народа і пякучым болем страт. Плачуць ужо старымі дзеці, якія не ведалі бацькоў, схіляюцца ля магіл і абеліскаў унукі і праўнукі, і гучаць аркестры, і свеціць сонца, і расфарбоўвае прырода гэты асаблівы дзень і асаблівы месяц блакітам нябёс, зелянню і чырвонымі кветкамі і ягадамі —зялёна-чырвонымі колерамі беларускай дзяржаўнасці і самаго жыцця.

Белорускі народ ведае цану міру і найвышэй усяго ставіцца да гонару і свабоды сваёй Айчыны. Таму гэты дзень назаўжды застанецца ў гісторыі шматлікіх пакаленняў. Гэтую Перамогу і гэтую Волю у нас не адняць. Праносяцца дзесяцігоддзі, мяняецца жыццё, усё меньш і меньш застаецца сярод нас сведкаў тых суровых і гераічных, векапомных гадоў, але памяць застанецца. Яна будзе жыць у кожным з нас, у сямейных альбомах, у сэрцах, на генным узройні, на ўзроўні памяці кожнай сям’і і кожнага роду. Таму, калі наступае гэты вялікі і святы дзень, мы спяшаемся на свята, мы імкнемся сказаць словы ўдзячнасці і падзякі кожнаму ветэрану і працаўніку тыла, нізка схіліцца перад подзвігам маршала і радавога.

Для гэта трэцяга дня ліпеня, такога знамянальнага і важнага, у кожнага наступнага пакалення знаходзяцца свае словы, нязменна пранікнёныя, шчырыя і кранаючыя. Гэта словы не сціхаючага смутку, словы ўдзячнасці, словы гонару і самапавагі народа, які на сваіх плячах вынес нягоды ваеннага ліхалецця і адстаяў мір.

Напярэдадні Дня незалежнасці дзве групы Іўеўскага райвыканкама на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Аляксандрам Іванавічам Булаком і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Аляксандравічам Хвасько наведалі дамы і кватэры ветэранаў войны, жыхаркі блакаднага Ленінграда, малалетніх вязняў, сем’яў загінуўшых воінаў, каб павіншаваць іх з вялікім святам, пажадаць міру і дабрабыту, працоўных поспехаў у імя росквіту нашай Радзімы. Они падзякавалі вэтэранаў за ратны подзвіг, за гады працы, уручылі усім кветкі і святочныя канверты з грашовай дапамогай.

В. Гулідава
Фота С. Зянкевіча