Главная / Новости / Новости района
28.07.2020

Зажынкі ў філіяле “Азот Агра” УСП “Новы Двор - Агра”

24 ліпеня ў філіяле “Азот Агра” унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор - Агра” адбыліся Зажынкі. Святочнае дзеянне прайшло на палявым стане. 

Каля поля, дзе каласіцца спелы ячмень, выстраіліся збожжаўборачная тэхніка, камбайнеры гаспадаркі. Са шчырымі, цёплымі пажаданнямі плённай працы, добрага ўраджаю, спрыяльнага надвор’я і багатага хлебнага караваю да сельгасвытворцаў і непасрэдна хлебаробаў звярнуліся прадстаўнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама. Добрага ўраджаю і бязвоблачнага неба пажадала кіраўніцства гаспадаркі. Божай дапамогі і блаславення ў святой справе — настаяцелі касцела аг.Лаздуны1 і царквы в.Бакшты. 

Уразіў прысутных народны абрад зажынання першага снапа.  Першыя зжатыя снапы былі ўручаны кіраўніцству гаспадаркі і паважаным гасцям. Невялічкія снапы-абярэгі атрымалі хлебаробы.

Вясёлую канцэрна-забаўляльную праграму прапанаваў сельгспрацаўнікам аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Лаздуны1.