Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

9 октября 2017

Выстава “Гэты дзівосны школьны свет”

У Сусветны дзень настаўніка 5 кастрычніка ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур на базе выставы “Гэты дзівосны школьны свет” адбылася сустрэча з яе арганізатарам Іванам Мечыслававічам Буйко. 

Вучні 10 “А” класа гімназіі №1 г.Іўе разам з класным кіраўніком Галінай Браніславаўнай Балунда з вялікай цікавасцю слухалі калекцыянера, разглядалі падручнікі, сшыткі, журналы і іншыя прадметы школьнага ўжытку, якімі ў свой час карысталіся іх бабулі, і нават прабабулі падчас навучання ў школе. Была магчымасць паспрабаваць пісаць пяром, седзячы за партай мінулага стагоддзя.