Главная / Новости / Новости района
20.07.2021

Узнагароды майстроў Іўешчыны на Славянскім базары ў Віцебску

Майстры Іўешчыны разам з калегамі з г.Гродна і г.Ліда прадстаўлялі Гродзенскую вобласць і сваю творчасць на XXX Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, у межах якога адбылося свята-конкурс народнай цацкі і лялькі “Забава-2021”. 

Нашы майстры ў ліку пераможцаў!
Юзэфа Старасціна, сектар рамёстваў і традыцыйнай культуры аг. Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” – III месца (у намінацыі “Народная тэкстыльная цацка”).

Вера Чурэйна, аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” – дыплом за адраджэнне і папулярызацыю традыцыйнай культуры і мастацтва.

ВІНШУЕМ!