Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

12 июля 2017

Тыдзень «Знакамiтыя людзi культуры Iўеўшчыны”

19-25 чэрвеня 2017 г. на Іўеўшчыне прайшоў тыдзень «Знакамiтыя людзi культуры Iўеўшчыны”.

У рамках тыдня адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя мясцовым паэтам, пісьменнікам, мастакам, творчым дзеячам.

На базе ДУК “Іўеўская раенная бібліятэка” адбылося адкрыцце тыдня, літаратурная гасцеўня па зборніку прозы і паэзіі “Іўеўшчына літаратурная”. На мерапрыемстве з чытачамі сустрэліся паэты і пісьменнікі Іўеўшчыны - Тэрэза Іосіфаўна Барташ, Алена Іванаўна Смалянічэнка, Алена Яўгеньеўна Карпыза, Леанід Уладзіміравіч Трафімчык.


У рамках тыдня ў раеннай бібліятэцы таксама была праведзена літаратурна-музычная гасцеўня “Сцежкамі майго жыцця” па творчасці Яўгена Вікенцьевіча Карпуця.

На базе УК “Іўеўскі музей нацыянальных культур” прайшоў творчы вечар мастака Івана Іванавіча Струкава “Союз воды и земли”.

У ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбыўся вечар-успамін “Усё жыццё ў песні”, прысвечаны Іосіфу Валер’янавічу Януковічу, былому мастацкаму кіраўніку Іўеўскага народнага хора.

У ДУА “Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў” - вечар-партэт “Чабарок,чабарок, ды каля дарожкі”, прысвечаны Івану Паўлавічу Чарняку, былому дырэктару Іўеўскай дзіцячай школы мастацстваў і мастацкаму кіраўніку народнага ансамбля беларускай музыкі “Чабарок”.

25 чэрвеня 2017г. ў весцы Барава адбылося свята песні “Паляцела птушкай у вырай песнь яго аб роднай ніве”, прысвечанае памяці беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, харавога дырыжора, кіраўніка Бараўскага народнага хору, заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь – Віктара Канстанцінавіча Шарэцкага. Свята адкрыў старшыня Лелюкінскага сельвыканкама Станіслаў Станіслававіч. Алешчык. Пад час мерапрыемства быў ўзгаданы жыццёвы і творчы шлях Віктара Канстанцінавіча. Асабліва ўважліва ўсе прысутныя слухалі дачку Віктара Шарэцкага Веру Віктараўну Гулідаву. Пра сваё творчае жыццё таксама расказала былая ўдзельніца Бараўскага народнага хору Вера Паўлаўна Чурэйна, напрыканцы выканала некалькі песень з рэпертуара хору. Настрой гасцям свята стваралі народны ансамбль народнай песні “Спадчына” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1, індывідуальныя выканаўцы сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі, народны ансамбль беларускай музыкі “Чабарок” ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.

Святам песні “Паляцела птушкай у вырай песнь яго аб роднай ніве” тыдзень “Знакамітыя людзі культуры Іўеўшчыны” завершаны. На гэтым тыдні іўяўчане і жыхары раена з ўдзячнасцю дакрануліся да невычэрпнай скарбонкі творчасці знакамітых землякоў. Мы заўсёды будзем памятаць і шанаваць тых людзей, якія бераглі і берагуць беларускую культуру і традыцыі нашага народа.