Главная / Новости / Новости района
07.09.2020

Тэматычная акцыя “Не забывайце ж мовы беларускай”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства

2 верасня 2020 г. ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай працы аг.Ліпнішкі для дзяцей і падлеткаў прайшла тэматычная акцыя “Не забывайце ж мовы беларускай”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства.

Юныя ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат цікавага пра беларускіх першадрукароў, пра гісторыю ўзнікнення і развіцця беларускай мовы. На мерапрыемстве гучалі вершы пра Беларусь, пра родную мову.

Дзеці наведалі захапляльную выставу лялек у аддзенні розных часоў. Лялькі створаны таленавітым народным умельцам, жыхаркай аг.Ліпнішкі Горбач Тамарай Васільеўнай.